Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 10:06

Беларуска Настасся Шкурдай заваявала серабро ў плаванні на ЮАГ-2018 у Буэнас-Айрэсе

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Шкурдай заваявала сярэбраную ўзнагароду ў плаванні на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

На адной са сваіх любімых дыстанцый брастаўчанка паказала рэзультат 26,62 сек. Апярэдзіць Шкурдай змагла толькі Сара Шыневік са Швецыі - 26,40 сек. Трэцяе месца заняла расіянка Паліна Ягорава - 26,68 сек.

Пасля выступлення Настасся Шкурдай адзначыла, што крыху расчараваная, паколькі разлічвала на першае месца. Выправіць сітуацыю таленавітая беларуская плыўчыха паабяцала ў наступных выступленнях у Буэнас-Айрэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі