
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лядовым палацы "Кузбас" у Кемераве стартаваў чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах прымаюць удзел 160 мацнейшых спартсменаў з 25 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама канькабежцы з Беларусі. У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны чатыры камплекты ўзнагарод. Лідар нашай жаночай каманды Марына Зуева атрымала перамогу на дыстанцыі 3000 м, паказаўшы час 4 мін. 13,45 сек. Усяго на 0,14 сек. беларуска апярэдзіла чатырохразовую медалістку чэмпіянатаў свету з Расіі Яўгенію Лалянкову.
Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Ганна Дамарацкая з рэзультатам 38,91 сек. выйграла бронзу на дыстанцыі 500 м. У аналагічным відзе праграмы сярод мужчын беларус Ігнат Галавацюк размясціўся на 5-м радку падагульняючага пратакола.
Чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях завершыцца 29 снежня. Заўтра на турніры вызначацца прызёры на дыстанцыі 1000 м, а таксама ў камандных гонках.-0-