Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 снежня 2022, 16:10

Беларуска Марына Зуева выйграла другое золата на чэмпіянаце Расіі па канькабежным спорце

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лядовым палацы "Кузбас" у Кемераве прадаўжаецца Чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Двухразовай пераможцай спаборніцтваў стала наша Марына Зуева. Сёння лепшая канькабежка Беларусі выйграла жаночы мас-старт на 16 кругоў, апярэдзіўшы бліжэйшую з праследавацельніц больш як на 17 секунд. Два дні таму Зуева заваявала залаты медаль на дыстанцыі 3000 м.

Такім чынам, на рахунку беларускай зборнай ужо шэсць узнагарод расійскага першынства. Акрамя Зуевай, на п'едэстал у Кемераве паднімаліся Ягор Дамарацкі, Яўген Болгаў і Віктар Рудэнка (серабро ў мужчынскай каманднай гонцы), Ганна Дамарацкая (бронза на дыстанцыі 500 м), а таксама Таццяна Міхайлава, Яўгенія Вараб'ёва і Кацярына Слоева (3-е месца ў жаночай каманднай гонцы). Акрамя таго, у актыве Віктара Рудэнкі ёсць бронза на дыстанцыі 1000 м.

Чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце завершыцца заўтра, спартсмены разыграюць медалі ў камандных спрынтах, а таксама на дыстанцыях 5000 м у жанчын і 10 000 м у мужчын. У спаборніцтвах прымаюць удзел 160 мацнейшых атлетаў з 25 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама лепшыя канькабежцы з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі