2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Белакурыха Алтайскага края РФ стартаваў чарговы этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У праграме этапу - спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын, у чацвер адбыўся першы з двух запланаваных стартаў. Мацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава зноў паднялася на подыум па выніках гонкі, на гэты раз на другую пазіцыю. Беларуска ўступіла толькі Настассі Гарнастаевай з Масквы, якая на абедзвюх трасах апярэджвала Шканаву на 0,3 сек. Трэці рэзультат па суме заездаў паказала прадстаўніца Камчацкага края Алена Якавішына, якая прайграла нашай спартсменцы больш як паўтары секунды. Усяго ўдзел у жаночым слаламе прынялі 37 дзяўчат.
Гэта серабро стала для Шканавай другім у бягучым сезоне Кубка Расіі, таксама ў актыве Марыі пяць перамог у слаламе. 3 лютага на этапе ў г. Белакурыха пройдуць спаборніцтвы ў гэтай жа тэхнічнай дысцыпліне.-0-