Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2022, 19:50

Беларуска Марыя Шканава прадоўжыла пераможную серыю на Кубку Расіі па гарналыжным спорце

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Куса Чэлябінскай вобласці завяршыўся пяты этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму этапу ў Кусе закрывалі спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын. Другі дзень запар мацнейшай сярод дзяўчат стала наша Марыя Шканава. Але калі напярэдадні па суме дзвюх трас беларуска апярэдзіла праследавацельніц усяго на шэсць дзясятых секунды, то сёння перавага Шканавай над Віталінай Гірынай з Расіі, якая заняла другое месца, склала амаль 2,5 сек. Масквічка Кацярына Ткачэнка, якая стала трэцяй, прайграла Марыі 3,5 сек.

Гэта перамога стала для мацнейшай гарналыжніцы Беларусі пятай у шасці класічных слаламах бягучага сезона Кубка Расіі. Акрамя таго, у актыве Шканавай адно серабро ў гэтай дысцыпліне і адна бронза па выніках паралельнага слалама. З Чэлябінскай вобласці спартсмены адпраўляюцца на этап у Маскву, 24 снежня на Вараб'ёвых гарах адбудуцца чарговыя спаборніцтвы ў паралельным слаламе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі