Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2023, 13:09

Беларуска Марыя Шканава атрымала дзве перамогі на этапе Кубка Расіі па гарналыжным спорце

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснаярску прадаўжаецца трынаццаты этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму этапу ў Краснаярску адкрылі спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын. Першы жаночы старт у гэтай дысцыпліне, праведзены 12 лютага, завяршыўся ўпэўненай перамогай беларускі Марыі Шканавай. Перавага нашай спартсменкі над стаўшай другой Рынатай Абдулкаюмавай з Сахалінскай вобласці склала 1,27 сек., бронзавая медалістка Ганна Шухава прайграла Марыі больш за чатыры секунды.

У панядзелак на слаламнай трасе комплексу "Бабровы Лог" Шканава аформіла "залаты дубль". Па суме двух заездаў лепшая гарналыжніца Беларусі апярэдзіла масквічку Настассю Гарнастаеву на 1,09 сек., трэцяй стала яшчэ адна расіянка Кацярына Ткачэнка з адставаннем ад беларускі ў дзве з палавінай секунды.

Гэтыя перамогі сталі для Марыі Шканавай сёмай і восьмай у бягучым сезоне Кубка Расіі па гарналыжным спорце. Этап турніру ў Краснаярску прадоўжыцца 14 лютага мужчынскімі і жаночымі спаборніцтвамі ў гіганцкім слаламе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі