Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2019, 16:42

Беларуска Марыя Фурсава стала пятай на турніры па каратэ II Еўрапейскіх гульняў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марыя Фурсава стала пятай на турніры па каратэ II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска паспяхова прайшла кваліфікацыйны тур. У спаборніцтве за бронзавую ўзнагароду яна была ацэнена суддзямі на 23,68 бала, уступіўшы месца на п'едэстале гонару партугальскай спартсменцы Патрыцыі Эспартэйра (24,68).

На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску прадстаўнікі каратэ разыгрываюць 12 камплектаў узнагарод (па шэсць у мужчын і жанчын). Удзельнікі турніру таксама могуць зарабіць рэйтынгавыя ачкі, неабходныя для кваліфікацыі на летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа. Завершацца спаборніцтвы 30 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі