Ганна Максімава. Фота sport5.by
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Максімава заваявала золата на мультыспартыўным чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у іспанскім горадзе Пантэведра. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Удзельнікі турніру ў Іспаніі вызначаюць лепшых у шасці дысцыплінах трыятлона. У пятніцу, 27 чэрвеня, адбыліся спаборніцтвы ў акватлоне - відзе праграмы, які ўключае ў сябе заплыў на 1 км і забег на 5 км. Ганна Максімава паказала лепшы рэзультат сярод 26 дзяўчат, спыніўшы секундамер на адзнацы 32 мін. 57 сек.
Тройку прызёраў дапоўнілі прадстаўніцы Іспаніі і Венгрыі, якія ўступілі беларусцы шэсць і сем секунд адпаведна. 29 чэрвеня Максімава паспрачаецца за медалі на доўгай дыстанцыі трыятлона (3+121+30 км).-0-