Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2018, 09:45

Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзу ў біятлоне на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзавую ўзнагароду ў біятлоне на дыстанцыі 12,5 км для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ёй удалося паказаць рэзультат 50 мін 57,0 сек, дапусціўшы толькі адзін промах пры стральбе. Хутчэй за Лідзію Графееву прабеглі пераможца Андрэа Эскау з Германіі (49 мін 41,2 сек) і сярэбраны прызёр Аксана Мастэрс з ЗША (50 мін 0,0 сек). Для Лідзіі Графеевой бронзавы медаль зімовых Гульняў не першы ў калекцыі. У Пхёнчхане яна таксама заняла трэцяе месца ў біятлоне на дыстанцыі 6 км.

У медальным заліку беларускія паралімпійцы з дзесяццю ўзнагародамі, у тым ліку з трыма залатымі, займаюць восьмае месца. Лідзіруюць атлеты з ЗША, на рахунку якіх 23 узнагароды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі