Ганна Каралёва. Фота НАК
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Каралёва стала прызёрам першага этапу Кубка Расіі па лыжных гонках, які праходзіць у Вяршыні Цёі (Рэспубліка Хакасія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У панядзелак дзяўчаты вызначалі мацнейшых у спрынце свабодным стылем, удзел у спаборніцтвах прынялі 70 спартсменак. Лідар нашай каманды Ганна Каралёва паказала пяты рэзультат у кваліфікацыі, затым прайшла чвэрцьфінальную і паўфінальную стадыі з другіх месцаў у сваіх забегах, а ў фінале таксама фінішавала другой, уступіўшы толькі Настассі Фалеевай з Татарстана. Яшчэ адна беларуска Ульяна Хоміч не пераадолела адборачны бар'ер, таксама як і нашы Раман Ялётнаў і Данііл Сянькевіч у мужчынскім спрынце.
Першы этап Кубка Расіі па лыжных гонках у Вяршыні Цёі завершыцца заўтра гонкамі з раздзельнага старту свабодным стылем.-0-