Марыя Кандрацьева. Фота з архіва НАК
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марыя Кандрацьева атрымала перамогу на чэмпіянаце Еўропы па самба 2025 года, што праходзіць на Кіпры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Наша спартсменка стала лепшай на кантыненце ў вазе больш за 80 кг. У першым раўндзе беларуска перамагла немку Айлін Міл, у чвэрцьфінале была мацнейшая за грузінку Алену Кебадзэ, у паўфінале справілася з расіянкай Алесяй Ткачэнка, а ў паядынку за золата нанесла паражэнне ўкраінцы Настассі Камовіч. Поспех на кантынентальных форумах для Кандрацьевай - ужо другі ў кар'еры пасля перамогі чатыры гады таму, у мінулым годзе Марыя стала чэмпіёнкай свету.
Такім чынам, першы дзень спаборніцтваў у Лімасоле прынёс нашай камандзе 6 узнагарод (1-1-4). Раней серабро ў катэгорыі да 58 кг у баявым самба заваяваў наш Яўген Рэбікаў, а бронзавыя медалі выйгралі Анфіса Капаева (да 50 кг), Таццяна Мацко (да 59 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг) і Раман Даміеў (больш за 98 кг). Чэмпіянат Еўропы па самба на Кіпры завершыцца заўтра, на дыван у чацвер выйдуць восем беларускіх спартсменаў.-0-