Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2019, 11:17

Беларуска Юлія Пісарэнка заняла 5-е месца на маладзёжным ЧС па барацьбе ў Венгрыі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Юлія Пісарэнка, якая выступае ў вагавой катэгорыі 59 кг, заняла 5-е месца на маладзёжным чэмпіянаце свету па жаночай барацьбе, які прадаўжаецца ў Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Юлія Пісарэнка і Эбігайл Элізабет Нетэ'

Юлія Пісарэнка і Эбігайл Элізабет Нетэ'

Юлія Пісарэнка і Эбігайл Элізабет Нетэ'

Паспяхова пераадолеўшы супраціўленне венгеркі Эрыкі Богнар (4:0) на старце турніру, Юлія Пісарэнка змагла развіць поспех у паядынку супраць амерыканкі Эбігайл Элізабет Нетэ (4:1). Аднак у паўфінале беларуска была вымушана прызнаць перавагу малдаванкі Анастасіі Нічыта (3:8). У спрэчцы за бронзавы медаль на шляху да п'едэстала спартсменцы з Быхава паўстала канадка Ціяна Грэйс Кенет - 6:5.

Яшчэ адзін бронзавы медаль атрымаў украінскую прапіску пасля перамогі Ангеліны Лысак над расіянкай Алёнай Сангадзіевай - 3:1. У фінале вагавой катэгорыі 59 кг не было роўных японцы Ю.Танабэ, якая перамагла малдаванку Анастасію Нічыта з лікам 4:0.

Сёння паядынкі за бронзавыя медалі правядуць яшчэ дзве беларускі: Валерыя Ярмола (57 кг) і Надзея Драгунова (65 кг). Вераніка Іванова (62 кг) таксама захоўвае шанцы на трэцяе месца. Для гэтага ў суцяшальным раўндзе ёй трэба пераадолець супраціўленне італьянкі Аўроры Кампаньі, а потым у схватцы за бронзу перамагчы малдаванку Ірыну Рынгачы.-0-

Фото United World Wrestling

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі