Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2023, 14:18

Беларуска Юлія Апанасовіч выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па боксе

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі прадаўжаецца 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ранішняй сесіі пятага дня спаборніцтваў свой другі паядынак на турніры правяла наша Юлія Апанасовіч, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 52 кг. На стадыі адной восьмай фіналу беларуска перамагла прадстаўніцу Узбекістана Ферузу Казакову. У першым раўндзе Юлія была мацнейшай за румынку Аляксандру Георге. Далей нашу спартсменку чакае чвэрцьфінал, які пройдзе 22 сакавіка: саперніцай Апанасовіч стане Кэтрын Стэрлінг з Гаіці.

Напярэдадні барацьбу за медалі чэмпіянату свету завяршылі беларускі Арына Данільчык і Яна Бурым. У першым раўндзе турніру ў катэгорыі да 66 кг Данільчык прайграла расіянцы Азаліі Аміневай, а Бурым на старце спаборніцтваў у вазе да 52 кг уступіла Каралін дэ Алмейдзе з Бразіліі.

У вячэрняй сесіі панядзелка другі раз на рынг індыйскага сусветнага першынства выйдзе наша Аліна Вебер. За праходжанне ў чвэрцьфінал у вагавой катэгорыі да 75 кг беларуска паспрачаецца з францужанкай Давінай Мішэль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі