Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2021, 09:01

Беларуска Ірына Курачкіна перамагла ў стартавай схватцы на Алімпійскіх гульнях у Токіа

4 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Ірына Курачкіна (57 кг) упэўнена разабралася ў стартавым паядынку па вольнай барацьбе турніру Алімпіяды са спартсменкай з Індыі Аншу Аншу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзейнічаючы з пазіцыі сілы, беларуска на працягу першага перыяду дыктавала свае ўмовы саперніцы, якая прапусціла два выпады падапечнай Артура Зайцава.

У другой палавіне сустрэчы Ірына Курачкіна дзейнічала на контратаках і змагла давесці сустрэчу да перамогі - 8:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі