Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуска Ірына Крыўко фінішавала пятай у спрынце на этапе КС па біятлоне ў Германіі

Спорт 10.01.2019 | 19:12

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ірына Крыўко паказала пяты вынік у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе (Германія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Крыўко пераадолела дыстанцыю без штрафаў за 22 мін 56,2 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася італьянка Ліза Вітоцы - 22 мін 34,6 сек. Сярэбраны медаль дастаўся францужанцы Анаіс Шэвалье (22 мін 39,9 сек), бронзавую ўзнагароду заваявала спартсменка са Швецыі Хана Эберг (22 мін 49,6 сек).

Беларуская лыжніца Дзінара Алімбекава заняла 25-е месца, яе партнёр па камандзе Ірына Кручынкіна размясцілася на 30-м радку падагульняючага пратакола.

У агульным заліку Кубка свету лідзіруе італьянка Даратэя Вірэр - 398 балаў. Лепшая з беларусак Ірына Крыўко размяшчаецца на дзявятай пазіцыі - 259 ачкоў.

Этап у Оберхофе прадоўжыцца 11 студзеня спрынтам у мужчын (16.30 па мінскім часе). 12 студзеня адбудуцца гонкі праследавання, а завершацца спаборніцтвы 13 студзеня эстафетамі ў мужчын і жанчын.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.