Святлана Грынкевіч. Фота sport5.by
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы жаночай футбольнай Лігі чэмпіёнаў стартуе чвэрцьфінальная стадыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска Святлана Грынкевіч будзе дэлегатам УЕФА на заўтрашнім матчы ў Германіі паміж футбалісткамі "Вольфсбурга" і дзеючым пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру іспанскай "Барселонай". Дэлегатам УЕФА беларуска ўпершыню стала ў 2009 годзе і з таго часу працавала на матчах самых прэстыжных турніраў - Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы, а ў 2016 годзе стала першай у гісторыі жанчынай, якая была дэлегатам на гульнях мужчынскага чэмпіянату Еўропы. У 2018 годзе яна прадстаўляла УЕФА ў фінальным паядынку жаночай Лігі чэмпіёнаў. Святлана Грынкевіч з'яўляецца намеснікам начальніка міжнародна-прававога дэпартамента асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Першыя чвэрцьфінальныя сустрэчы жаночай ЛЧ адбудуцца сёння. У іспанскай сталіцы футбалісткі мадрыдскага "Рэала" прымуць лонданскі "Арсенал", а ў Мюнхене "Баварыя" згуляе з фіналістам мінулага турніру французскім "Ліёнам". У англійскім дэрбі "Манчэстэр Сіці" 19 сакавіка сустрэнецца ў сябе дома з лонданскім "Чэлсі". Матчы ў адказ за выхад у паўфінал пройдуць 26 і 27 сакавіка. Паўфіналы намечаны на 19/20 і 26/27 красавіка, а вырашальны паядынак адбудзецца 24 мая ў Лісабоне.
Жаночая Ліга чэмпіёнаў праводзіцца з 2001 года. Восем разоў гэты турнір выйгравалі футбалісткі "Ліёна", чатыры перамогі ў нямецкага "Франкфурта", тры - у "Барселоны", па два ў актыве нямецкіх "Вольфсбурга" і "Турбінэ", а таксама шведскага "Умеа", па адным разе выйгравалі англійскі "Арсенал" і нямецкі "Дуйсбург".-0-