ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 студзеня 2023, 09:01

Беларуска Ганна Церах заваявала другое золата на Кубку Расіі па веласпорце на трэку

Фота з архіва
Фота з архіва

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На велатрэку "Лакасфінкс" у Санкт-Пецярбургу прадаўжаецца чэмпіянат і Кубак Расіі па веласіпедным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў былі разыграны чатыры камплекты ўзнагарод. У індывідуальнай гонцы праследавання на 3 км сярод жанчын не было роўных беларусцы Ганне Церах. Гэты поспех стаў для спартсменкі другім за двое сутак - у сераду Ганна разам з сяброўкамі па зборнай стала пераможцай каманднай гонкі. Бронза ў індывідуальным відзе дасталася іншай беларусцы Настассі Кіпцікавай, яшчэ адна наша веласіпедыстка Караліна Бірук заняла 4-ю пазіцыю. Лепшы беларускі рэзультат у гэтым жа відзе ў мужчын паказаў Раман Цішкоў (5-е месца).

Праграму Кубка Расіі па веласпорце на трэку ў пятніцу прадоўжаць паўфіналы і фіналы мужчынскага і жаночага індывідуальнага спрынту, а таксама асабістыя гонкі праследавання ў юніёраў і юніёрак. Турнір у Санкт-Пецярбургу прадоўжыцца да 31 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі