ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2023, 09:00

Беларуска Ганна Церах выйграла агульны залік на першым этапе Кубка Расіі па веласпорце

Фота з архіва
Фота з архіва

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Майкопе (Рэспубліка Адыгея) завяршыўся першы этап Кубка Расіі па веласпорце на шашы сярод жынчын з удзелам беларусак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах у Адыгеі адбыліся тры групавыя гонкі (на 120, 104 і 88 км), а таксама адна індывідуальная. У першай гонцы на самай доўгай дыстанцыі перамогу атрымала беларуска Ганна Церах, у групавым заездзе на 104 км Ганна таксама была мацнейшай. У заключны дзень турніру прайшла гонка з раздзельнага старту, у якой Церах паказала другі час. Бронза дасталася яшчэ адной прадстаўніцы Беларусі Настассі Кіпцікавай.

Такім чынам, па выніках чатырох гонак першага этапу Кубка Расіі Ганна Церах атрымала перамогу ў агульным заліку турніру, Кіпцікава стала ў зводнай табліцы трэцяй. Усяго ўдзел у спаборніцтвах у Майкопе прынялі 57 веласіпедыстак, сярод якіх 8 беларусак. Высокія рэзультаты з ліку нашых спартсменак таксама паказалі Аліна Кароткіна (7-е месца ў гонцы на 120 км), Таісія Насковіч (104 км, 10-я пазіцыя) і Кацярына Русак (88 км, 5-е месца).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі