Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2023, 10:33

Беларуска Ева Бядрыцкая выйграла серабро ў скачках з трампліна на гульнях "Дзеці Азіі"

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чацвёрты медаль на ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У гарналыжным комплексе "Югус" у Міжрэчанску медалі ў асабістым турніры разыгралі скакуны на лыжах з трампліна. У спаборніцтвах дзяўчат на трампліне К-40 беларуска Ева Бядрыцкая паказала другі рэзультат па суме двух скачкоў (203,3 бала) і стала ўладальніцай серабра. У другой спробе наша спартсменка паказала рэзультат 38,5 м, уступіўшы паўметра расіянцы Марыі Святоўцавай, якая стала чэмпіёнкай. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Сафія Ярмоленка заняла 14-е месца сярод 17 удзельніц.

Гэты медаль стаў для беларускай каманды другім за дзень і чацвёртым у суме (0-2-2). Усяго на ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі" разыгрываецца 57 камплектаў узнагарод у 10 відах спорту. Беларускую каманду прадстаўляюць 68 атлетаў у васьмі відах, удзел у гульнях прымаюць больш за 850 юных спартсменаў з 12 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі