Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2025, 12:57

Беларуска Дзяруга перамагла на трэцім этапе Кубка Расіі па лыжнай акрабатыцы

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісткі заваявалі два медалі на заключным этапе Кубка Расіі па лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўным комплексе "Падоліна" ў Яраслаўскім раёне. У жаночым індывідуальным турніры перамогу з вынікам 161,30 бала атрымала наша Ганна Дзяруга, серабро заваявала яшчэ адна беларуска Любоў Піліпенка (156,28). Настасся Андрыянава заняла чацвёртае месца, гэтак жа і Сцяпан Зелянко ў мужчынскім заліку, дзе ўсе медалі выйгралі расіяне.

27-28 лютага беларускія фрыстайлісты прымуць удзел у чэмпіянаце Расіі па лыжнай акрабатыцы, які таксама пройдзе пад Яраслаўлем.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі