Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2018, 19:36

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Істбарне

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал адзіночнага разраду турніру ў брытанскім Істбарне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным паядынку Сабаленка, якая займае 45-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 7-ю ракетку планеты Караліну Плішкаву з Чэхіі - 6:3, 2:6, 7:6 (7:5). У паўфінале саперніцай Арыны будзе полька Агнешка Радваньска (31-ы нумар рэйтынгу WTA).

Да гэтага Арына Сабаленка перамагла амерыканскую тэнісістку Сачыю Вікеры (82) - 4:6, 6:0, 6:1, немку Юлію Гергес (13) - 1:6, 6:4, 6:4 і бельгійку Элізэ Мертэнс (15) - 7:5, 2:6, 7:6 (7:4).

Сёння ўвечары ў чвэрцьфінале парнага разраду Арына Сабаленка і Се Шувэй з кітайскага Тайбэя сустрэнуцца з інтэрнацыянальным тандэмам Андрэа Клепач (Славенія) / Марыя-Хасэ Марцінес-Санчэс (Іспанія).

У паўфінале парных спаборніцтваў у брытанскім Саутсі беларуска-румынскі дуэт Лідзія Марозава / Ралука Алару згуляе з бельгійска-шведскім тандэмам Кірстэн Фліпкенс / Юхана Ларсан.

На мужчынскім турніры ў турэцкай Анталіі беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у барацьбе за выхад і фінал уступілі галандскай пары Сандэр Арэндс / Матвэ Мідэлкап - 6:7 (4:7), 3:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі