Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2019, 10:17

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 3-га круга супраць украінкі Лесі Цурэнка (28-ы нумар рэйтынгу WTA) беларуска перамагла ў дзвюх партыях - 6:2, 7:5. Сустрэча працягвалася 1 гадз 24 мін.

У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка сустрэнецца з нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кербер (8).

У парным разрадзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе згуляюць з амерыканскім дуэтам Кейтлін Крысціян / Эйжа Мухамад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі