Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2018, 17:04

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Кітаі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на турніры ў кітайскім Ухані з прызавым фондам больш за $2,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка сёння сустракалася з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (62) і ўпэўнена выйграла першую партыю з лікам 6:3. Першы гейм другога сэта Арына прайграла, затым выйшла наперад (3:1) і ў выніку зноў перамагла 6:3. Да гэтага першая ракетка Беларусі перамагла іспанку Карлу Суарэс Навара (22) - 7:6, 2:6, 6:2, а таксама лепшую ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну (6) - 6:4, 2:6, 6:1. Наступнай саперніцай Сабаленка будзе пераможца матчу паміж расіянкай Дар'яй Касаткінай (13) і славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай (31).

У парным разрадзе беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма прабіліся ў чвэрцьфінал.

На турніры ў Ташкенце беларуская тэнісістка Вера Лапко (64) у 1/8 фіналу абыграла сербку Івану Ёравіч (194) - 6:2, 6:4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі