Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2019, 12:15

Беларуска Арына Сабаленка ўступіла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка сустракалася з восьмай ракеткай свету нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кербер і прайграла першы сэт 1:6. У другой партыі беларуска ўступала 0:2, але змагла пераламаць ход гульні і выйграла 6:4. У вырашальным сэце Арына Сабаленка вяла 4:1, затым саперніца перахапіла ініцыятыву і, узяўшы 5 геймаў запар, перамагла 6:4. Матч працягваўся 1 гадз 44 мін. Наступнай саперніцай Ангелікі Кербер будзе амерыканка Вінус Уільямс (36-ы нумар рэйтынгу WTA).

Сёння вечарам у чвэрцьфінале парнага разраду Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з амерыканскім дуэтам Кейтлін Крысціян / Эйжа Мухамад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі