Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2018, 16:02

Беларуска Арына Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Манрэалі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (39-ы нумар рэйтынгу WTA) не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў канадскім Манрэалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы з бельгійкай Эліз Мертэнс (14) Сабаленка выйграла стартавы сэт 6:2, але затым прайграла дзве партыі - 6:7 і 0:6. У сваім першым паядынку Арына Сабаленка перамагла румынку Ану Богдан (82) - 6:4, 4:6, 6:3, а затым была мацнейшая за другую ракетку планеты Каралін Вазняцкі з Даніі - 5:7, 6:2, 7:6.

Раней Вікторыя Азаранка (95) у 1/16 фіналу прайграла брытанцы Ёхане Контэ (43) - 3:6, 1:6.

У парным разрадзе беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Аояма выйшлі ў чвэрцьфінал, атрымаўшы перамогу над чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова - 4:6, 7:6, 10:8.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі