Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2022, 09:06

Беларуска Арына Сабаленка пераможна стартавала на тэнісным турніры ў Стамбуле

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала ў парным разрадзе турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $757 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска і іспанская тэнісістка Паўла Бадоса менш як за паўтары гадзіны абыгралі ў двух сэтах аўстралійска-туніскі дуэт Элен Перэс / Унс Джабір - 7:5, 7:5. У адзіночным разрадзе Арына Сабаленка, якая займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу, пачне выступленне з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе пераможца паядынку 1/16 фіналу паміж немкай Юлі Німаер (108-ы нумар рэйтынгу WTA) і прадстаўніцай Канады Б'янкай Андрэеску (121).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (50) сёння пачне выступленне на турніры WTA-250 у Стамбуле з прызавым фондам $251 тыс. У 1/16 фіналу яе саперніцай будзе румынка Сарана Кырсця (24). У выпадку поспеху беларуска сустрэнецца з пераможцай гульні паміж нідэрландскай тэнісісткай Аранчай Рус (74) і турчанкай Іпек Оз (219). У стартавай сустрэчы парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян згуляюць з амерыканска-французскім тандэмам Інгрыд Ніл / Эліксан Лечэмія.

Турніры ў Стамбуле і Штутгарце фінішуюць 24 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі