Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2022, 10:34

Беларуска Арына Сабаленка паднялася на чацвёртае месца ў рэйтынгу WTA

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка паднялася на адзін радок у абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні перад стартам на турніры ў амерыканскім Чарлстане лепшая беларуская тэнісістка была на 5-м месцы, а пасля выхаду ў 1/8 фіналу перамясцілася на 4-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, маючы ў сваім актыве 4711 ачкоў. Вікторыя Азаранка займае 18-е месца (2281 бал), яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч засталася на 51-м радку (1123).

Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 6711 ачкоў;

2. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4975;

3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4885;

4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4711;

5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4705;

6. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4511;

7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4252;

8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3151;

9. Унс Джабір (Туніс) - 3095;

10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3070.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 44-е месца (1109), яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 152-й пазіцыі (402). На гэтым тыдні Ілья Івашка выступіць на турніры катэгорыі АТР-1000 у Монтэ-Карла з прызавым фондам 5,4 млн еўра. У 1/32 фіналу яго сапернікам будзе італьянскі тэнісіст Ларэнца Санега, які займае 26-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 8420;

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8410;

3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7195;

4. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7115;

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5980;

6. Матэа Берэціні (Італія) - 4945;

7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4380;

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4375;

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3625;

10. Кэмеран Норы (Вялікабрытанія) - 3440.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі