Алена Наздрова. Фота Мінспорту
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алена Наздрова стала пераможцай чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у венгерскім Сегедзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі дзень спаборніцтваў беларускія весляры змагаліся за медалі ў трох фінальных заездах. На дыстанцыі 500 метраў у каноэ-адзіночак перамогу з рэзультатам 2:02,749 атрымала беларуска Алена Наздрова, на паўтары секунды наша спартсменка апярэдзіла заняўшых другое і трэцяе месца венгерку Джаду Брагата і іспанку Марыю Карберу. Наздрова стала трохразовай чэмпіёнкай Еўропы, таксама ў яе кар'еры ёсць тры залатыя ўзнагароды з чэмпіянатаў свету і перамога на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
Акрамя таго, сёння нашы Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака паказалі сёмы рэзультат у каноэ-двойцы на тысячы метраў, а Аліна Світа стала пятай на дыстанцыі 200 м у байдарак-адзіночак.-0-