Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2022, 19:12

Беларуска Алена Амялюсік заняла дзявятае месца на старце міжнароднай велагонкі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік заняла дзявятае месца на першым этапе шматдзённай гонкі "Тур Краіны Баскаў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На стартавым этапе шматдзённага спаборніцтва дзяўчаты праехалі 105,9 км па ўзгорыстай мясцовасці. Пераможцам гонкі стала Дэмі Волерынг з Нідэрландаў, якая пераадолела дыстанцыю за 2 гадз. 55 мін. 17 сек. Алена Амялюсік, якая прадстаўляе нямецкую каманду Canyon-SRAM Racing, перасекла фінішную лінію 9-й, уступіўшы галандцы 41 секунду. Усяго на старт выйшлі 111 дзяўчат. Другі этап працягласцю 117,9 км адбудзецца заўтра, завершыцца гонка ў нядзелю.

У "Туры Краіны Баскаў" жанчыны прымаюць удзел упершыню. Гэта гонка па дарогах Іспаніі - першая велашматдзёнка ў календары жаночага сусветнага тура UCI сезона-2022.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі