Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2020, 14:23

Беларусам пад сілу заваяваць 100 ліцэнзій на Алімпіяду ў Токіа - НАК

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 71 ліцэнзію на Гульні ў Токіа, аднак гэта не мяжа, час, каб выканаць алімпійскія нарматывы, яшчэ ёсць. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка на рабочай нарадзе па падрыхтоўцы да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і XXIV зімовай Алімпіяды ў Пекіне - 2022, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кожны атлет імкнецца выступіць на Алімпіядзе і трапіць на п'едэстал гонару, гэта самая запаветная мара ўсіх спартсменаў, адзначыў першы віцэ-прэзідэнт НАК. Да такійскіх Гульняў засталося крыху больш за паўгода, і таму цяпер неабходна аператыўна прымаць рашэнні па падрыхтоўцы да галоўнага старту з улікам сітуацыі з пандэміяй каранавіруса.

Летняя Алімпіяда пройдзе ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года, беларускія атлеты ўжо заваявалі 71 ліцэнзію ў 15 відах спорту.

Плануецца, што да заканчэння тэрміну выканання алімпійскіх нарматываў (чэрвень 2021 года) беларусы ў агульнай колькасці могуць атрымаць каля 100 ліцэнзій.

У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, кіраўнікі 37 спартыўных федэрацый, а таксама цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, спартсмены і трэнеры.

За гады ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях суверэннай камандай беларусы заваявалі 96 медалёў усіх вартасцей.

У спартыўнай галіне ў Беларусі задзейнічаны больш за 38 тыс. спецыялістаў, у краіне функцыянуюць 23 232 фізкультурна-спартыўныя аб'екты, фізкультурай і спортам займаюцца больш за 2,3 млн чалавек, кожны год праводзіцца каля 3,5 тыс. спартыўна-масавых мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі