4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда дзеліць другое месца з Аўстрыяй у медальным заліку XXIX зімовай Універсіяды ў Краснаярску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У скарбонцы нашых студэнтаў-спартсменаў два залатыя медалі. У лыжнай акрабатыцы(фрыстайл) перамогу атрымала Аляксандра Раманоўская. Другі залаты медаль выйграны Арцёмам Башлаковым і Аляксандрай Раманоўскай у камандных скачках. Дзве залатыя ўзнагароды Аўстрыі прынесла гарналыжніца Джэсіка Гфрэрэр.
Першае месца ў медальным заліку ў атлетаў з Расіі, у актыве якіх пасля трох дзён спаборніцтваў 9 залатых, 11 сярэбраных і 9 бронзавых медалёў.
Зімовая Універсіяда ў Краснаярску завершыцца 12 сакавіка.-0-