Фота АБФФ
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе паднялася на 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сталіцы ААЭ беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада зрабілі сапраўдны фурор, заняўшы чацвёртае месца сярод 16 лепшых каманд планеты. Па ходзе турніру зборная Беларусі перамагла каманды Сенегала, Японіі, Калумбіі і Партугаліі. У паўфінале было паражэнне ад італьянцаў у серыі пасляматчавых пенальці, а ў паядынку за бронзу беларусы ўступілі іранцам. Лідар атак беларускай дружыны Ігар Брыштэль стаў лепшым бамбардзірам планетарнага форуму, забіўшы тузін мячоў у вароты сапернікаў.
Чэмпіёнамі свету 15-ы раз сталі бразільцы, якія абыгралі ў вырашальным паядынку італьянцаў. Акрамя гэтых каманд вышэй за Беларусь у сусветным рэйтынгу знаходзяцца зборныя Партугаліі, Расіі, Іспаніі, Японіі і ААЭ.-0-