Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2019, 18:55

Беларусь у 2020 годзе прыме больш за 100 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2020 годзе прыме больш за 100 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Іх пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 20 снежня нумар 883, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Так, з 1 па 9 студзеня адбудзецца XVI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта. Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе пройдзе з 1 па 4 мая, міжнародны мінскі велакарнавал "VIVA Ровар 2020" - 16 мая.

Туры залатой Еўрапейскай валейбольнай лігі ЕКВ сярод мужчынскіх і жаночых каманд запланаваны на май - чэрвень, тэнісны матч "Кубак Федэрацыі" (жанчыны) - на красавік. У верасні-лістападзе чакаецца матч "Кубак Дэвіса" (мужчыны). З 1 па 6 ліпеня спартсменаў і балельшчыкаў збярэ этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы "Чэлендж".

Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў пройдзе з 17 па 24 жніўня, у лістападзе і снежні адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце Alliance Trophy 2020 і Кубак свету па таэквандо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі