Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2025, 16:25

Беларус Сухалет увайшоў у топ-15 на юнацкім чэмпіянаце свету па фехтаванні

 

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рапірыст Ягор Сухалет увайшоў у топ-15 першынства свету па фехтаванні сярод юнакоў і юніёраў, якое праходзіць у кітайскім Усі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

11 красавіка юнакі і дзяўчаты да 17 гадоў разыгралі медалі ў фехтаванні на рапірах. У турніры юнакоў Ягор Сухалет атрымаў пяць перамог у шасці паядынках папярэдняга этапу, на стадыі плэй-оф прайшоў прадстаўнікоў Украіны і Аўстрыі, але ў адной восьмай фіналу на вырашальным уколе ўступіў Чу Хен-Соку з Рэспублікі Карэя (14:15). У агульнай табліцы беларус заняў 14-е месца сярод 117 удзельнікаў. У дзяўчат наша Вікторыя Яскевіч прайшла два раўнды на выбыванне і спынілася на стадыі 1/16 фіналу.

Напярэдадні прызёрам чэмпіянату свету ў Кітаі стаў беларус Ягор Рабцаў, які заваяваў бронзу ў фехтаванні на рапірах сярод юніёраў да 20 гадоў. Заўтра рапірысты вызначаць лепшых у камандных турнірах. Праграму планетарнага форуму ва Усі з 13 па 15 красавіка завершаць спаборніцтвы юных шпажыстаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі