Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь спраўдзіла мару правесці Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні - Катулін

Спорт 01.07.2019 | 09:59
Георгій Катулін. Фота з архіва
Георгій Катулін. Фота з архіва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хацелі правесці II Еўрапейскія гульні на высокім узроўні і ў самай гасціннай атмасферы. І гэтыя мары спраўдзіліся, заявіў 30 чэрвеня журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Георгій Катулін адзначыў, што ў Беларусі, калі пачыналі падрыхтоўку Гульняў, паставілі перад сабой некалькі мэт. Адна з іх заключалася ў тым, каб арганізаваць мерапрыемства самага высокага ўзроўню, з самай гасціннай атмасферай. Яшчэ адна мэта была ў тым, каб адкрыць Беларусь для ўсяго свету. "Нашы мары спраўдзіліся, мы дасягнулі гэтых мэт", - сказаў ён.

"Уся краіна была натхнёна Гульнямі і спрабавала правесці іх як мага лепш", - дадаў Георгій Катулін. Ён выказаў удзячнасць валанцёрам, без чыёй дапамогі немагчыма было б правесці Гульні на такім высокім узроўні, і балельшчыкам, падтрымка якіх натхняла спартсменаў на лепшыя вынікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).