ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2023, 12:21

Беларус Сяргей Краўчэня выйграў золата міжнароднага марафону ШАС

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кыргызстане завяршыўся міжнародны ісык-кульскі марафон Run the Silk Road пад эгідай Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у спаборніцтвах на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль прынялі амаль 3 тыс. спартсменаў з 20 краін, у тым ліку прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. У рамках мерапрыемства быў праведзены марафон (42 км 195 м), паўмарафон (21 км 97 м), а таксама забегі на 10 км і 3 км.

Пераможцам на дыстанцыі 10 км у мужчын стаў наш Сяргей Краўчэня, а ў паўмарафоне бронзавы медаль заваяваў беларус Сяргей Платонаў. У гэтай жа дысцыпліне ў жанчын наша Вольга Немагай фінішавала чацвёртай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі