Віктар Рудэнка. Фота Мінспорту
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канькабежац Віктар Рудэнка атрымаў перамогу на Кубку мацнейшых спартсменаў, які завяршаецца на "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Следам за дзяўчатамі на старт забегаў на дыстанцыі 1500 м выйшлі мужчыны. Лепшы рэзультат сярод 16 удзельнікаў паказаў наш Віктар Рудэнка (1 мін. 48,46 сек.), які напярэдадні быў бронзавым прызёрам на тысячы. Другое месца сёння заняў расіянін Сцяпан Чысцякоў, які ўступіў беларусу 0,71 сек. Тройку прызёраў замкнуў яшчэ адзін беларус Ягор Дамарацкі (+0,97 сек. адставання).
Раней бронзу ў гэтай жа дысцыпліне ў жанчын заваявала жонка Ягора Ганна Дамарацкая. Праграму спаборніцтваў Кубка мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце на "Мінск-Арэне" завершаць мас-старты.-0-