ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2019, 10:04

Беларус Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе КС на велатрэку ў Новай Зеландыі

Раман Цішкоў. Фота з VK-акаўнта Беларускай федэрацыі веласпорту
Раман Цішкоў. Фота з VK-акаўнта Беларускай федэрацыі веласпорту

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі велагоншчык Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету на велатрэку ў Кембрыджы (Новая Зеландыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраную ўзнагароду ён выйграў у адной з самых складаных дысцыплін - омніуме. Па выніках чатырох гонак Раман Цішкоў набраў 112 ачкоў. Усяго толькі на адзін бал апярэдзіў беларуса швейцарац Клаўдзіа Імхоф - 113 балаў. Бронзавым прызёрам у омніуме стаў італьянец Ліям Бертаца - 108 ачкоў.

Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку пройдзе з 25 па 27 студзеня ў Ганконгу. Галоўнымі стартамі бягучага сезона на велатрэку стануць чэмпіянат свету (27 лютага - 3 сакавіка) у польскім Прушкаве і II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі