Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2026, 21:24

Беларус Рагажынскі заваяваў золата ў рыўку на юніёрскім ЧЕ па цяжкай атлетыцы

Фота НАК
Фота НАК
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арцём Рагажынскі выйграў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі ў Албаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Наш штангіст спаборнічаў у вазе звыш 110 кг сярод атлетаў да 20 гадоў. У рыўку Рагажынскі зрабіў удачныя спробы на 160 кг, 165 кг і 169 кг і стаў уладальнікам малога золата ў гэтым практыкаванні. Рэзультат у штуршку (195 кг) не дазволіў беларусу змагацца за медаль па суме: у дваябор'і Арцём набраў 364 кг і замкнуў топ-5, адставанне ад прызавой тройкі склала 12 кг.

Раней на кантынентальным форуме ў Албаніі наша Кацярына Цімашэнка спынілася за крок ад подыума ў катэгорыі да 77 кг сярод дзяўчат да 23 гадоў, а Кацярына Ляшчук заняла шостае месца ў вазе звыш 86 кг у юніёрак да 20 гадоў. Апошнія камплекты ўзнагарод турніру будуць разыграны 19 кастрычніка.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі