Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2020, 14:31

Беларусь прыме адборачныя матчы ЧЕ па валейболе сярод жанчын

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская канфедэрацыя валейбола даверыла Беларусі правядзенне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы сярод жаночых каманд у групе А, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турнір з удзелам зборных Беларусі, Эстоніі і Швейцарыі пройдзе з 18 па 23 жніўня ў Мінску. Астатнія падрабязнасці стануць вядомы ў бліжэйшы час.

У чацвер, 11 жніўня, пройдзе жараб'ёўка адборачнага турніру сярод мужчынскіх зборных. Ён будзе складацца з двух тураў. Матчы пройдуць у студзені 2021 года. Беларусь таксама прэтэндуе на права правядзення аднаго з адрэзкаў турніру. Сапернікамі падапечных Віктара Бекшы будуць зборныя Партугаліі, Нарвегіі і Венгрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі