Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2020, 09:25

Беларус Мікалай Сігневіч дапамог "Ферэнцварашу" перамагчы "Уйпешт" у матчы чэмпіянату Венгрыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард Мікалай Сігневіч дапамог "Ферэнцварашу" атрымаць 17-ю перамогу ў матчах чэмпіянату Венгрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адкладзеным паядынку 20-га тура "Ферэнцвараш" адолеў у Будапешце землякоў з "Уйпешта" з мінімальнай перавагай - 1:0. Мікалай Сігневіч выйшаў на замену ў канцы другога тайма.

Пасля 25 тураў "Ферэнцвараш" умацаваў сваё лідарства, набраўшы 59 ачкоў. У бліжэйшага праследавацеля "Фехервара" на 9 балаў менш. Трэцім, маючы 45 ачкоў, ідзе "Мезекевешд", у якім выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Карніцкі.

У мінулы аўторак футбалісты "Мезекевешда" прабіліся ў фінал розыгрышу Кубка Венгрыі, згуляўшы ўнічыю ў паўфінальным матчы ў адказ з "Фехерварам" (2:2). У вырашальным паядынку кубкавага турніру "Мезекевешд" 3 чэрвеня сустрэнецца з будапешцкім "Ганведам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі