Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2024, 12:30

Беларус Лазоўскі выйграў індывідуальную гонку на этапе Кубка Расіі па біятлоне 

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іжэўску стартаваў чацвёрты этап розыгрышу Кубка Расіі па біятлоне сезона-2023/24 з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў адкрыла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км, удзел у якой прынялі 59 біятланістаў, у тым ліку пяцёра беларусаў. Лепшы рэзультат сярод усіх спартсменаў паказаў наш Дзмітрый Лазоўскі, які на чатырох агнявых рубяжах дапусціў усяго адзін промах. За перамогу беларус завочна змагаўся з Мікітам Поршневым з каманды ХМАА-Югра - пасля чацвёртай стральбы ў абодвух быў аднолькавы час, на заключным крузе Поршнеў нават апярэджваў Лазоўскага, але на фінішы Мікіта ўступіў Дзмітрыю паўтары секунды. Тройку лепшых замкнуў Эдуард Латыпаў з каманды Башкортастана.

У шасцёрку мацнейшых заехаў яшчэ адзін наш спартсмен Максім Варабей – з адной штрафной мінутай ён размясціўся на пятым месцы фінальнага пратакола. Адзіным біятланістам, які не дапусціў ні адной памылкі на рубяжах, стаў беларус Павел Бялько, ён у выніку аказаўся сёмым. Жанчыны пачнуць розыгрыш медалёў у індывідуальнай гонцы ў 13.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі