Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі два медалі ў прыбярэжным веславанні на IV Міжнароднай Уладзівастоцкай рэгаце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прыбярэжнае веславанне - разнавіднасць акадэмічнага веславання, спаборніцтвы ў якім праводзяцца ў марской акваторыі. У 2028 годзе гэта дысцыпліна будзе прадстаўлена ў алімпійскай праграме. Перамогу на Уладзівастоцкай рэгаце ў мужчынскай адзіночцы на 1000 м атрымаў беларус Яўген Літкоўскі, які апярэдзіў весляроў з Кубы і Узбекістана. У гэтым жа відзе ў дзяўчат другой фінішавала наша Аляксандра Галубянкова, якая ўклінілася паміж расійскімі спартсменкамі.
У змешаных двойках Літкоўскі і Галубянкова занялі чацвёртае месца, яшчэ адзін беларускі дуэт Аляксандр Дарошчанка - Хрысціна Мотуз паказаў пяты рэзультат. Удзел у спаборніцтвах таксама прымаюць атлеты з Казахстана, Кітая, Ірана, Пакістана, Арменіі і Афганістана. Далей у сталіцы Прымор'я пройдуць індывідуальныя старты і эстафеты па веславанні-індор.-0-