Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2019, 10:51

Беларус Яўген Каралёк заняў 4-е месца ў скрэтчы на ЧЕ па велатрэку

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мужчынскім скрэтчы на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у Нідэрландах, беларус Яўген Каралёк заняў 4-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў іспанец Себасцьян Мора Ведры. Другім стаў грэчаскі спартсмен Хрыстос Валікакіс, замкнуў тройку лепшых галандзец Вім Струцінга.

У жаночай гонцы на выбыванне не было роўных галандцы Кірстэн Вілд. Брытанка Эмілі Нэльсан выйграла серабро. Бронза ў полькі Ніколь Пласай. Беларуска Паліна Піваварава завяршыла гэты від праграмы на 9-й пазіцыі падагульняючага пратакола.

Пасля двух дзён спаборніцтваў беларуская каманда не адкрыла лік узнагародам кантынентальнага першынства. Лідарства захапілі брытанцы - 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавая ўзнагарода. Нідэрландская дружына на другой пазіцыі (2-0-2). Трэцяе месца ў італьянскай каманды (1-1-1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі