ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2020, 16:15

Беларус Яўген Далгалевец атрымаў перамогу на вечары прафесійнага бокса ў Мінску

Фота tut-boxing.ru
Фота tut-boxing.ru

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Далгалевец атрымаў перамогу на вечары прафесійнага бокса ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ураджэнец Мінскай вобласці сустракаўся з украінскім спартсменам Уладзіславам Баранавым і перамог яго тэхнічным накаўтам у першым раўндзе.

Астатнім прадстаўнікам Беларусі пашанцавала менш. Руслан Родзівіч пасля накаўта ў першым раўндзе быў вымушаны прызнаць паражэнне ад Аскара Жантурсунава з Казахстана. Яго зямляк Жандос Кыдыраліеў у другім раўндзе тэхнічным накаўтам завяршыў на сваю карысць паядынак з Арсеніем Кобзевым.

Расіянін Эльнур Самедаў у восьмым раўндзе тэхнічным накаўтам перамог свайго суайчынніка Аляксандра Падольскага. Яшчэ адзін спартсмен з Расіі Дзмітрый Чудзінаў прызнаў перавагу брытанскага атлета Жэрмена Браўна.

У дзесяціраўндавай спрэчцы экс-чэмпіёна свету па версіях IBF і IBO ў першай паўсярэдняй вазе расіяніна Эдуарда Траяноўскага і француза Рэналя Гарыдо рашэннем большасці суддзяў вікторыю святкаваў спартсмен з Омска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі