Дзяніс Ярмоленка. Фота з архіва
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі байдарачнік Дзяніс Ярмоленка ўвайшоў у тройку лепшых на чэмпіянаце Еўропы сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, які праходзіць у румынскім Пітэшты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Наш спартсмен стаў бронзавым прызёрам у мужчынскай байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м. У першы дзень турніру 3 ліпеня Ярмоленка выйграў папярэдні заезд, а ў фінале 5 ліпеня паказаў трэці вынік - 3 мін 34,534 сек. Новаму чэмпіёну Еўропы-U23 немцу Тобіясу Хамеру беларус уступіў паўтары секунды. Другім фінішаваў іспанец Альберта Льера. Таксама ў вырашальным заездзе былі прадстаўлены весляры з Польшчы, Сербіі, Венгрыі, Партугаліі, Даніі і Вялікабрытаніі.
У нядзелю Дзяніс прыме ўдзел у фінале на 500-метроўцы, куды наш байдарачнік прабіўся з другім вынікам. У мінулым месяцы Ярмоленка ўдала выступіў на Кубку мацнейшых спартсменаў у Заслаўі, выйграўшы два асабістыя сярэбраныя медалі. Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які сабраў у Румыніі атлетаў з 33 краін, завершыцца 6 ліпеня.-0-