Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 снежня 2022, 11:17

Беларус Ягор Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч вызначыўся чарговай закінутай шайбай у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на чацвер каманда беларуса "Нью-Джэрсі" гуляла на выездзе з "Фларыдай". У сярэдзіне трэцяга перыяду пры лічбах 2:2 на табло Шаранговіч вывеў "д'яблаў" наперад, тым самым стаўшы аўтарам пераможнага гола. Канчатковы лік сустрэчы (4:2) госці ўстанавілі за некалькі секунд да сірэны. Усяго беларускі хакеіст правёў на лёдзе 10 хвілін, зарабіў паказчык карыснасці "+2" і быў прызнаны трэцяй зоркай паядынку.

Дзякуючы гэтаму выніку "Нью-Джэрсі" спыніў серыю з шасці паражэнняў запар. На гэты момант каманда Шаранговіча з 46 ачкамі займае 3-е месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ. Наступны матч "д'яблы" правядуць у ноч на суботу дома супраць лідара "Бостана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі