Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2022, 11:04

Беларус Ягор Шаранговіч прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў НХЛ да трох матчаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі Дэвілз" Ягор Шаранговіч закінуў другую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэсандэнт БЕЛТА.

У чарговым матчы сезона НХЛ "Нью-Джэрсі" на чужым лёдзе абыграў "Дэтройт" з лікам 6:2. Чацвёртую шайбу сваёй каманды правёў наш Ягор Шаранговіч - беларус завяршыў контратаку кідком у верхні вугал чужых варот, прычым "д'яблы" ў гэты момант гулялі ў меншасці. Усяго Шаранговіч правёў на лёдзе амаль 15 мінут, заблакіраваўшы адзін выстрал саперніка і ў выніку завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1".

Беларускі форвард "Нью-Джэрсі" набірае рэзультатыўныя балы ў трох гульнях запар, на гэты момант у актыве Ягора 4 (2+2) ачкі ў сямі матчах сезона. Наступны матч у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ "Дэвілз" правядуць у ноч на 29 кастрычніка супраць дзеючага чэмпіёна - "Каларада".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі