Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2023, 10:01

Беларус Ягор Шаранговіч дапамог "Нью-Джэрсі" перамагчы хакеістаў "Каламбуса"

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі Дэвілз" Ягор Шаранговіч дапамог сваёй камандзе перамагчы на выездзе "Каламбус Блю Джэкетс" у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус адкрыў лік на 11-й мінуце сустрэчы на лёдзе "Нэшнуайд-арэны", а ў выніку "д'яблы" выйгралі з мінімальнай перавагай - 3:2, прычым пераможную шайбу абаронца Раян Грэйвс закінуў за паўтары секунды да заканчэння трэцяга перыяду. У гэтай гульні Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 16 мінут, атрымаў дзве мінуты штрафу і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці 0. У гэтым сезоне НХЛ беларус згуляў у 53 паядынках, набраўшы 23 бамбардзірскія балы (12 шайбаў і 11 галявых перадач). Усяго Ягор Шаранговіч, які выступае ў мацнейшай лізе планеты з 2018 года, мае ў сваім актыве 99 ачкоў (52+47), заробленых у 183 праведзеных матчах.

Цяпер хакеісты "Нью-Джэрсі" займаюць 3-е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі, набраўшы 75 ачкоў. Наперадзе "Бостан Бруінз" (85 ачкоў) і "Караліна Харыкейнз" (78). Свой наступны паядынак "д'яблы" правядуць 17 лютага ў гасцях у "Сент-Луіс Блюз".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі