Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2022, 17:25

Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Адэлаідзе

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку турніру катэгорыі АТР-250 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $430,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда беларус, які займае 106-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог прадстаўніка Манака Х'юга Ніса, у якога 692-я пазіцыя - 6:2, 6:3. На старце Ягор Герасімаў у трохсэтавым паядынку выйграў у аргенцінскага тэнісіста Хуана Чэрундала (81-ы нумар рэйтынгу АТР) - 6:4, 5:7, 7:5.

У 1/16 фіналу жаночага адзіночнага разраду другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка заўтра сустрэнецца са шведкай Рэбекай Петэрсан (93).

Турнір Adelaide International-2 завершыцца 15 студзеня. Затым беларускія тэнісісты перабазіруюцца ў Мельбурн, дзе 17 студзеня стартуе першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі